Навіны турысцкага клуба "Чарапашкі"

22.05.2024
21 мая кіраўнік турысцкага клуба “Чарапашкі” раённага цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі Міхаіл Мікалаевіч Петух правёў шэраг сустрэч з вучнямі і настаўнікамі Вілейскай гімназіі № 2. Бывалы вандроўнік цікава і змястоўна расказаў пра турысцкія маршруты Вілейшчыны, пра паездкі, паходы, паломніцтвы па Мінскай вобласці і ўсёй Беларусі.

Прысутныя з вялікай цікавасцю прагледзелі некалькі аўтарскіх фільмаў з жыцця турклуба пра водныя і пешыя вандроўкі па родным краі. Невыказная прыгажосць прыроды, рамантыка вечароў ля вогнішча з песнямі пад гітару, палаткі пад зорным небам, новыя сябры-аднадумцы і навыкі жыцця сярод жывой прыроды ў суладдзі з ёю.

Па выніках сустрэчы многія гімназісты выказалі жаданне запісацца ў турысцкі клуб і вандраваць па родных мясцінах.

12