Маладзечна-2023

12.06.2023
9 – 10 чэрвеня 2023 года прайшоў ХХІІ Нацыянальны фестываль беларускай песні і паэзіі “Маладзечна-2023”. Удзел у ім прынялі прадстаўнікі ДУА “Вілейская гімназія №2”: настаўнік беларускай мовы і літаратуры, сябра Саюза пісьменнікаў Беларусі Віктар Кажура і вучаніца 8 класа Ангеліна Прохарава. Яны не толькі чыталі свае вершы, а яшчэ былі вядучымі праграмы, якую прадстаўляў народны клуб кампазітараў і паэтаў “Жывіца” пры Мінскім абласным цэнтры народнай творчасці (кіраўнік Ірына Карнаухава).

изображение_viber_2023-06-12_09-38-20-506