Гуканне вясны

28.03.2023
Гуканне вясны — гэта свята развітання з зімой і сустрэчы вясны. У пятніцу 24 сакавіка святкаванне гэтага старажытнага свята адбылося ў дзіцячым садку № 2, з якім у нашай гімназіі даўна наладжана супрацоўніцтва ў плане пераемнасці навучання. У час свята гучалі абрадавыя вясновыя песні, дзеці вадзілі карагоды. Вучні і выхаванцы садка заклікалі вясну хутчэй прыйсці, парадаваць усіх вясновым сонцам і прагнаць зіму.

Адным з першых кожную вясну прылятае жаўрук. У нашых продкаў ён лічыўся «вястуном» вясны. Вучні першых класаў зрабілі да свята цацкі-самаробкі ў выглядзе птушак.

 У час свята дзеці і дарослыя сустрэліся з казачнымі героямі, танцавалі, гулялі ў гульні, адгадвалі загадкі Вясны.  

изображение_viber_2023-03-27_08-42-21-064изображение_viber_2023-03-27_08-42-21-379

изображение_viber_2023-03-27_08-42-22-810изображение_viber_2023-03-27_08-42-23-372изображение_viber_2023-03-27_08-42-23-928изображение_viber_2023-03-27_08-42-24-396изображение_viber_2023-03-27_08-42-25-017изображение_viber_2023-03-27_08-42-25-945изображение_viber_2023-03-27_08-42-26-061изображение_viber_2023-03-27_08-42-26-166изображение_viber_2023-03-27_08-42-26-306изображение_viber_2023-03-27_08-42-26-714изображение_viber_2023-03-27_08-42-27-473изображение_viber_2023-03-27_08-42-28-481изображение_viber_2023-03-27_08-42-29-975изображение_viber_2023-03-27_08-42-30-231изображение_viber_2023-03-27_08-42-54-139