Творчая майстэрня

02.03.2023
Па плану тыдня беларускай мовы на базе рэсурснага цэнтра па духоўна-маральнаму выхаванню і этнаграфічнага кутка Дзяржаўнай установы адукацыі “Вілейская гімназія № 2” была наладжана творчая майстэрня па вырабу народнай лялькі. У ёй прынялі ўдзел супрацоўнікі дзіцячага садка № 9.

Спачатку педагогі пазнаёміліся з гісторыяй і векавымі традыцыямі лялечнага мастацтва на тэрыторыі Беларусі і на Вілейшчыне. Пасля прайшоў майстар-клас па вырабу традыцыйнай гульнёвай лялькі, які правёў намеснік дырэктара гімназіі па вучэбнай рабоце Іваненка М.М.

4618