“Радзіма мая ў марах, у песнях, у словах…”

27.01.2023
26 студзеня 2023 года ў Вілейскай гімназіі № 2 прайшоў раённы этап VII рэспубліканскага агляду-конкурсу дзіцячай творчасці пад дэвізам “Радзіма мая ў марах, у песнях, у словах…” Конкурсная канцэртная праграма гімназіі складалася з 23 нумароў.

У ёй прынялі ўдзел харавы калектыў “Вясёлыя ноткі”, мастацкі кіраўнік  Марына Эдуардаўна Апрэлянская, канцэртмайстар Кацярына Уладзіміраўна Літвіновіч; студыя патрыятычнай песні “Спадчына”, мастацкі кіраўнік Аляксандр Вячаслававіч Жук; ансамбль танца “Карагод”, мастацкі кіраўнік Ірына Генадзьеўна Новік; танцавальны калектыў “Вільяна”, мастацкі кіраўнік Кацярына Сяргееўна Ракетская; ансамбль народнай музыкі “Круцеліца”, мастацкі кіраўнік Уладзімір Аляксеевіч Версан; студыя эстраднай песні “Вясёлка”, мастацкі кіраўнік Святлана Давыдаўна Ляшкевіч; студыя мастацкага чытання “Ветразь”, мастацкі кіраўнік Мікалай Міхайлавіч Іваненка; інструментальны ансамбль, мастацкі кіраўнік Сяргей Рыгоравіч Скаражонак; інструментальны ансамбль, мастацкі кіраўнік  Кацярына Уладзіміраўна Літвіновіч; фальклорны нумар, падрыхтаваны настаўніцай музыкі Таццянай Валер’еўнай Каркоткай, асобныя выканаўцы: музыкі, салісты, чытальнікі. Вядучымі праграмы былі Дар’я Жлобіч і Антон Субач. Усяго ў канцэртнай праграме было задзейнічана больш як сто вучняў гімназіі.

Журы і гледачы былі прыемна ўражаны змястоўнасцю праграмы і высокім выканаўчым майстэрствам. Дзякуй усім, хто працаваў на падрыхтоўцы і правядзенні гэтага цудоўнага свята мастацтва!  

1252023-01-26 14-23-067112023-01-26 14-29-312023-01-26 14-34-192023-01-26 14-34-542023-01-26 14-37-062023-01-26 14-37-392023-01-26 14-38-022023-01-26 14-38-522023-01-26 14-40-312023-01-26 14-46-242023-01-26 14-43-162023-01-26 14-56-362023-01-26 14-50-362023-01-26 14-54-162023-01-26 14-58-062023-01-26 14-54-27

2023-01-26 15-01-342023-01-26 15-03-052023-01-26 15-04-202023-01-26 15-08-362023-01-26 15-12-122023-01-26 15-13-132023-01-26 15-20-512023-01-26 15-20-522023-01-26 15-28-202023-01-26 15-22-192023-01-26 15-25-312023-01-26 15-31-4516172023-01-26 15-34-37