Дзень роднай мовы

01.03.2022
Дзень роднай мовы адзначаюць 21 лютага ва ўсім свеце. Першае знаёмства з ёй пачынаецца з сям’і, дзіцячага садка, сустрэч з людзьмі, апантанымі хараством беларускай мовы, лічаць супрацоўнікі выдавецтва «Беларусь». Менавіта таму адзначылі свята прэзентацыяй кніг дзіцячага пісьменніка, настаўніка беларускай мовы і літаратуры Вілейскай гімназіі № 2 Віктара Кажуры для маленькіх беларусаў з дзіцячага садка № 284.

Мерапрыемства адбылося ў бібліятэцы імя Ф.Багушэвіча. Дзеткі зацікаўлена гарталі кніжкі, чыталі вершы, разгадвалі загадкі з дапамогай сучасных мультымедыйных тэхналогій, паглядзелі мультыплікацыйны фільм пра літары беларускага алфавіта і вывучылі шмат новых беларускіх слоў. Разам з пісьменнікам яны ўзгадалі, чаму наша родная мова завецца беларускай і якая цудоўная краіна Беларусь.

Неўзабаве на памяць пра Дзень роднай мовы і сустрэчу з пісьменнікам малыя панеслі дадому яго кнігі з аўтографам і пажаданнямі шчасця.

Былі сярод выданняў кніжныя навінкі серыі «Маленькі прафесар» («З легендаў і казак: маленькая азбука беларускай міфалогіі», «Патрэбныя рэчы заўсёды дарэчы: загадкі»), а таксама кніга серыі «Таямніцы беларускай мовы» («Слоўца да слоўца: амонімы для пачатковай школы»).

12