Пакарылася яшчэ адна вяршыня

24.01.2022
З мэтай развіцця культуры і навыкаў праектнай і даследніцкай дзейнасці вучняў, выяўлення інтэлектуальнага патэнцыялу, стварэння ўмоў для самарэалізацыі вучняў сродкамі вучэбна-даследніцкай, творчай і навуковай дзейнасці, а таксама для трансляцыі педагогамі вынікаў сваёй прафесійнаў працы ў галіне арганізацыі і вядзення навукова-даследніцкай і творчай дзейнасці Міжнародная асацыяцыя вучоных, выкладчыкаў і спецыялістаў – Расійская Акадэмія Прыродазнаўства правяла XIV Міжнародны конкурс навукова-даследніцкіх і творчых работ вучняў “Старт у навуцы”.

На конкурс прымаліся навукова-даследніцкія работы па сямнаццаці вучэбных прадметах і двух творчых накірунках.

У намінацыі “Краязнаўства” была заяўлена 81 работа. Сярод іх – даследаванне вучаніцы 6 “В” класа ДУА “Вілейская гімназія №2” Прохаравай Ангеліны “Тапонімы як сродак адлюстравання ўмоў жыцця і еднасці з прыродай насельніцтва Вілейскага раёна” (кіраўнік – настаўнік беларускай мовы і літаратуры В.В. Кажура).

Журы станоўча ацаніла даследаванне – і аўтар, Прохарава Ангеліна, атрымала Дыпломам пераможцы ІІІ ступені.

Віншуем і жадаем новых поспехаў!