РЭПАРТАЖ З ФІЛАЛАГІЧНАГА ТЫДНЯ

28.02.2021
Ці можа дзяржава існаваць без дзяржаўнай мовы? Правільна, не можа. У Рэспубліцы Беларусь дзве дзяржаўныя мовы: беларуская і руская. Аднак роднай для большасці жыхароў Беларусі з’яўляецца беларуская мова. У Беларусі штогод 21 лютага адзначаецца Дзень роднай мовы. У нашай гімназіі праводзіцца Філалагічны тыдзень, прымеркаваны да Дня роднай мовы. У гэтым навучальным годзе ў межах тыдня былі арганізаваны шматлікія мерапрыемствы.

Спачатку я распавяду вам пра мерапрыемствы 6 дня, праведзеныя 27 лютага 2021 года на Філалагічным тыдні.

Раніцай 27 лютага шасцікласнікі пісалі алімпіяду па беларускай мове і літаратуры. На першы погляд заданні падаліся лёгкімі, але, калі пазнаёміліся з імі бліжэй, зразумелі, што алімпіяда патрабуе глыбокіх ведаў.

Крыху пазней сямікласнікі ўдзельнічалі ў інтэлектуальнай гульні “Павуціна”. Мэта гульні ў тым, каб праверыць веды, навучыць дзяцей працаваць ў камандзе і сябраваць з паралельнымі класамі.

Наступнае мерапрыемства было арганізаванае для 5 класаў. Праводзіў яго Кажура Віктар Віктаравіч – настаўнік беларускай мовы і літаратуры нашай гімназіі і паэт. Дзеці з задавальненнем разгадвалі загадкі, слухалі вершы і самі складалі іх. Віктар Віктаравіч чытаў вершы, якія напісаў разам з унучкай Прохаравай Ангелінай. Напрыканцы сустрэчы пяцікласнікам прапанавалі самім сачыніць вершы – і прапанова іх зацікавіла. Як гаварылі самі дзеці, мерапрыемства ім спадабалася.

Таксама на працягу Філалагічнага тыдня праходзілі іншыя мерапрыемствы. Напрыклад, 23 лютага адбылася пазнавальная сустрэча адзінаццацікласнікаў з паэтам Кажурам Віктарам Віктаравічам.

На наступны дзень адбылося мерапрыемства для 8 “А” класа, прысвечанае тэме любові да роднай мовы, пад назвай “Як ты дорага мне, мая родная мова”. Такое ж мерапрыемства прайшло і ў 8 “Б” класе, толькі на два дні пазней.

Нашы настаўнікі таксама не засталіся без увагі: спецыяльна для іх прайшла інтэлектуальная гульня “Перакладчыкі”. Настаўнікі з радасцю і гонарам бойка перакладалі з рускай мовы на беларускую словы, словазлучэнні і сказы.

У час класных і інфармацыйных гадзін праводзіліся пяціхвілінкі “21 лютага – Дзень роднай мовы”. У фае гімназіі была арганізавана выстава з ілюстрацыямі вучняў да твораў рускай і беларускай класікі. Праводзіліся філалагічныя перапынкі, на якіх трансліраваліся мультфільмы на беларускай мове.

На Філалагічным тыдні для вучняў гімназіі быў прапанаваны і шэраг мерапрыемстваў, прысвечаных рускай мове і літаратуры.

 

Літвіновіч Насця, 9 клас;

пераклад Матусевіч Т.П.

2021-02-27 10-38-122021-02-27 10-44-222021-02-27 10-46-532021-02-27 11-18-262021-02-27 11-18-432021-02-27 11-19-012021-02-27 11-19-142021-02-27 11-28-232021-02-27 11-28-32изображение_viber_2021-03-09_08-38-29изображение_viber_2021-03-09_08-38-30изображение_viber_2021-03-09_08-38-31