Азбука ў малюнках

12.05.2020
Азбука ў загадках вядомага аўтара Віктара Кажуры і маладой мастачкі Марыі Мароз – гэта захапляльны свет, населены разнастайнымі раслінамі і жывёламі, прыгожымі прыроднымі з’явамі і казачнымі героямі. Што ні старонка – то новыя загадкі, якія пачынаюцца на пэўную літару.

А ў якасці падказак выкарыстоўваюцца лексічныя значэнні слоў. Адгадкі таксама ёсць, але назіральнаму чытачу не абавязкова падглядваць у іх: адказы схаваныя ў маляўнічых выявах. Выданне прапануецца для выкарыстання на ўроках беларускай мовы ў пачатковых класах агульнаадукацыйных школ.

Чытаць падрабязней (сайт выдавецтва "Беларуская энцыклапедыя імя П.Броўкі)