І РЭСПУБЛІКАНСКІ КРАЯЗНАЎЧЫ ФОРУМ

16.03.2020
12 – 13 сакавіка 2020 года ў Нацыянальным гістарычным музеі Рэспублікі Беларусь прайшоў І Рэспубліканскі краязнаўчы форум Беларусі, які аб’яднаў больш за 230 удзельнікаў.

Арганізатарамі форуму з’яўляліся Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь і Беларускі фонд культуры. Падтрымалі пачын Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь, Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь. Адным з партнёраў форуму стала Нацыянальная бібліятэка Беларусі, дзе шмат увагі надаецца краязнаўчай рабоце.

Былі вызначаны асноўныя задачы форуму:

  • вывучэнне стану краязнаўчай дзейнасці ў Рэспубліцы Беларусь;
  • папулярызацыя гісторыка-культурнай і прыроднай спадчыны беларускіх гарадоў і вёсак;
  • пашырэнне ведаў пра найбольш знакавыя краязнаўчыя праекты

     ў Рэспубліцы Беларусь;

  • дыялог паміж краязнаўцамі з розных населеных пунктаў Беларусі;
  • садзейнічанне ў выхаванні юных грамадзян Рэспублікі Беларусь патрыётамі сваёй краіны і малой радзімы.

Падзякамі арганізацыйнага камітэта форуму былі адзначаны работы вучняў Вілейскай гімназіі № 2:

 Манчак Кацярыны (6 В), Шалкоўскай Бажэны (7 А) “Выкарыстанне вобраза ракі Віліі ў творчасці сучасных літаратараў Вілейшчыны”;

Хмарэнкі Уладзіслава (9Б) “Супрацоўніцтва карэспандэнтаў з Вілейскага павета з газетай “Наша Ніва” ў 1912 годзе”.

 Падзяку арганізацыйнага камітэта форуму атрымаў і кіраўнік работ, настаўнік беларускай мовы і літаратуры Кажура Віктар Віктаравіч.