РОЧС о правилах безопасности

25.02.2020
Не парушаючы традыцыі ў прафілактыцы ўзнікнення пажараў і гібелі людзей ад іх, 24 лютага кіраўніцтва Вілейскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях правялі сустрэчы з працоўнымі калектывамі. Начальнік раённага аддзела па НС Аляксандр Яхімовіч правёў сустрэчу ў працоўным калектыве Вілейскага раённага выканаўчага камітэта, а першы намеснік начальніка аддзела Анатоль Стрэж сустрэўся з работнікамі Вілейскай РЭС і клубнай сістэмы.

Кіраўнікі райаддзела праінфармавалі аб аператыўнай абстаноўцы ў Рэспубліцы, вобласці і раёне, прывялі прыклады пажараў з гібеллю людзей. Таксама спецыялісты правялі тлумачальную працу па пытаннях бяспекі жыццядзейнасці, недапушчальнасці пакідання дзяцей без нагляду і аб тым, што не варта забываць аб сваіх састарэлых бацьках.

- Па-ранейшаму асноўнай прычынай пажараў, на якіх загінулі людзі - з'яўляецца неасцярожнае абыходжанне з агнём, - акцэнтавалі ўвагу прысутных работнікі МНС. Спецыялісты таксама заклікалі грамадзян, якія маюць пячное ацяпленне ў доме – прывесці яго ў належны стан і быць уважлівымі да ўсяго навакольнага у сваім штодзённым жыцці, а таксама парэкамендавалі ўсталяваць на мабільны тэлефон карыснае прыкладанне МНС Беларусі дапамогу побач і прадэманстравалі аўтаномны пажарны апавяшчальнік.

Удзельнікі сустрэч у якасці замацавання асноўных супрацьпажарных ведаў атрымалі памяткі і ўлёткі з рэкамендацыямі ад МНС.

IMG-7ae03465946e8d0cfd45578f2c151e50-VIMG-1767306340cce1f1470ef75eeb4ce5c1-VIMG-f98a514fcbd1fb9d00e953ee8039eba4-V

21 февраля состоялись встречи работников Вилейского районного отдела по чрезвычайным ситуациям с трудовыми коллективами и жителями района. Проживающие в деревне Вязынь Вязынского сельского Совета пообщались с начальником отдела Александром Яхимовичем. Первый заместитель начальника отдела Анатолий Стреж встретился с трудовыми коллективами районного исполнительного комитета и жилищного ремонтно-эксплуатационного объединения ГУП «Вилейское ЖКХ», а заместитель начальника отдела Сергей Крачковский с трудящимися в производственном кооперативе «Система-техник». В данных встречах специалисты озвучили основные причины возникновения пожаров и гибели от них людей в республике и области, напомнил основные требования по обеспечению безопасности, которые необходимо соблюдать в быту и на рабочих местах.

Не остался без внимания и вопрос недопущения курения в постели в состоянии алкогольного опьянения. Руководители райотдела подробно рассказали и разъяснили правила эксплуатации газового оборудования и электробытовых приборов, печного отопления и заострил внимания присутствующих на недопустимости оставления детей без присмотра и необходимости привития им навыков безопасного поведения.

И в завершении мероприятия всем присутствующим была роздана наглядно-изобразительная продукция на противопожарную тематику.

IMG-8b1a2d54d6deefc0b9af2f3a434721c6-VIMG-61d680f350395af9f990aee045607398-VIMG-25883c7ad388fc995be1ee2d3083a4d4-V

Кіраўніцтва Вілейскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях, з мэтай прафілактыкі ўзнікнення пажараў і гібелі людзей ад іх, працягвае сустракацца з жыхарамі раёна…

20 лютага начальнік Вілейскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Аляксандр Яхімовіч правёў сустрэчу з жыхарамі вёскі Даўгінава, першы намеснік начальніка аддзела Анатоль Стрэж пагутарыў з жыхарамі вёскі Касцяневічы і работнікамі раённага газазабеспячэння, а намеснік начальніка аддзела Сяргей Крачкоўскі з пражываючымi ў вёсцы Хаменцы.  

Спецыялісты праінфармавалі аб аператыўнай абстаноўцы ў Рэспубліцы, вобласці і раёне, прывялі прыклады пажараў з гібеллю людзей, правялі тлумачальную працу па пытаннях бяспекі жыццядзейнасці, недапушчальнасці пакідання дзяцей без нагляду. Работнікі МНС таксама нагадалі ў каго ёсць пячное ацяпленне дома ці ў вёсцы, праверыць спраўнасць яго.

- Пажадана, усталяваць аўтаномныя пажарныя апавяшчальнікі, - рэкамендавалі прысутным кіраўнікі райаддзела, - так як гэта найбольш даступны сродак, здольны засцерагчы людзей і іх жыллё ад страшных наступстваў пажару. Прыбор рэагуе на ўзніклае задымленне, падаючы магутны гукавы сігнал, пачуць які можа не толькі спячы чалавек, але і яго суседзі. А так жа ўсталяваць сабе і сваім дзецям на мабільныя тэлефоны карыснае прыкладанне МНС Беларусі «Дапамогу побач».

Удзельнікі сустрэч у якасці замацавання асноўных супрацьпажарных ведаў атрымалі памяткі і ўлёткі з рэкамендацыямі ад МНС.

IMG-04a0dd35f08cbe5b483bc0693ad4b977-VIMG-a7ba49742463adfa80379de27cb002ff-VIMG-0ac55888bb5339b15d341c3d1fdd5eec-V